Прыпеўкі
Дай, божа, усяго,
Чаго хочацца:
Паспаць, паляжаць,
Паварочацца!
Рассыпся, гарох,
А я пазбіраю,
Раздайся, народ,
А я – пагуляю!
Мяне татка гадаваў –
Уволю хлеба не даваў,
Каб я шыбка не расла –
Хутка замуж не пайшла!
Расці, каравай,
Вышэй тое печы,
Каб было дзе ўчатырох
Каравай сцярэгчы!
Ты, Марыйка, дзе бувала,
Можа ў лесе зімавала?
Гарод гарадзіла,
Красачкі садзіла!
Мы пасеялі гарох –
Вырасла люцэрня.
Аграном развёў рукамі:
- Пераблытаў зерне!
Ой, дай, божа, у добры час,
Як у людзей, так і ў нас.
Вясёла гадзіна –
Каб жыта радзіла!
Прымаўкі пра ежу
Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
Галоднай курцы зярнятка на думцы.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Галодныму цыганы сняцца.
Як маем, так ужываем.
Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, - цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой.
Нюхай, ды не рухай.
Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.
Не ліжы таўкача – лысы будзеш.
На спіне шоўк, а ў жываце шчоўк.
На пузе шоўк,а ў пузе шчоўк.
Чужы хлеб смачнейшы.
Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
Без капусты жываты пусты.
Кошкі мяса ядуць, табе косці аддадуць.
Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.
Лішняга і свінні не ядуць.
Не мёд усё тое, што соладка.
Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
Пераборны заўсёды галодны.
Хто перабірае – з голаду памірае.
Не дорага ежка, дорага пацешка.
Хоць без пацешкі, але ў сподачку.
Абед не ў даед.
Абед не ўцячэ, з’ясце.
Хто есць нажом, той з’есць ражон.
Хто пад’еўшы, не аддыша, таго Бог за свінню запіша.
Прымаўкі пра месяцы
Гэтыя прымаўкі дапамогуць дзеткам вывучыць назвы месяцаў.Студзень
Студзень - году пачатак, зіме палавіна.Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны - будзе год плодны.
Люты
Прыйдзе люты - спытае, як абуты.Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі.
Сакавік
Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.Сакавік дрэвам сок пускае.
Красавік
Красавіцкі ручай зямлю будзіць.Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца.
Травень \ май
Май зямлю грэе, а сіверам вее.Мокра ў маі - будуць пышныя караваі.
У травень будзе мужык управен.
Чэрвень
Чэрвень не гуляе - ураджай люляе.Чэрвень сухі - плюнь на баравікі.
Ліпень
Ліпень пякучы, але даручы.Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Жнівень
Кожная хата ў жніўні багата.
Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць.
Верасень
Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.
У верасні ліст на дрэве не трымаецца.
Кастрычнік
Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць.
Лістапад
У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.У лістападзе гола ў садзе.
Снежань
Снежань зіму пачынае, а год сканчае.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.
Выбар імя: народныя правiлы
Iмя (асабовае, хрэсьбiннае, хатняе, свойскае, сямейнае, родавае, мянушка) — персанальны знак чалавека, якi спрыяе вызначэнню яго месца ў соцыуме. У культуры ўсходнiх славян, як i ў культурах iншых народаў, з цягам часу канчаткова аформiлася iдэя аб тым, што iмя — гэта ключ да жыццёвага поспеху, код прыродна-касмiчнай i духоўнай сувязi памiж прадстаўнiкамi розных пакаленняў, гэта жыццёвая мадэль гiсторыi, якая абавязкова паўторыцца на новым вiтку роду чалавечага.
Адным з этапаў уключэння ў склад сям’i быў абрад надання чалавеку iмя. Праз яго нованароджаны далучаўся да свету людзей, да соцыуму, якi браў на сябе адказнасць за яго. Больш значным i высокiм у гэтым выпадку было iмя бацькi, ад якога дзецi атрымлiвалi "iмя па бацьку", сваю Бацькаўшчыну. Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што iмя фармiруе, складае, робiць, утварае чалавека. Ва Украiне казалi: "Прыбяры пня, дай яму iмя — i будзе з яго чалавек!".
Народнае светаўспрыманне заўсёды было заснавана (мела сваiм падмуркам) на самых шырокiх i вобразных асацыяцыях. У народзе было распаўсюджана ўяўленне аб тым, што калi дзiцяцi даць iмя вядомага чалавека, дабрадзейнага, паспяховага, гаспадарлiвага i г.д., то да яго пяройдуць добрыя якасцi гэтага чалавека. I наадварот, нiколi не давалi дзiцяцi iмя сваяка, якi загiнуў, самазабойцы, п’янiцы, гультая i г.д.
Са з’яўленнем хрысцiянства славяне даведалiся аб царкоўным календары i так званых "святцах". Абрад надання iмя пачалi аб’ядноўваць з абрадам хрышчэння. Акрамя гэтага, у цэрквах адмаўлялi ў хрышчэннi тых дзяцей, iмёны якiх не адпавядалi святцам.
На працягу не аднаго стагоддзя ў славян iснавалi падвоеныя iмёны: адно давалi па святцах i выкарыстоўвалi пры хрышчэннi, другое давалi "па звычцы" — язычнiцкае або народнае.
Адно з царкоўных правiлаў гучыць так: выбiрайце iмя свайму дзiцяцi ў межах 10-15 дзён да i пасля дня яго нараджэння. Але ў народзе i сёння перакананыя, што ў вызначальных, значных момантах жыцця неабходна iсцi "па сонцы", выключна наперад. Таму пажадана выбiраць у святцах iмя непасрэдна ў дзень нараджэння дзiцяцi цi ў блiжэйшыя днi пасля яго нараджэння, але нi ў якiм разе не кранаць перыяд, якi папярэднiчаў нараджэнню, i тым самым вяртаць жыццё дзiцяцi назад.
Пры хрышчэннi па царкоўным абрадзе чалавеку не проста надаецца iмя (пэўнае спалучэнне гукаў). У гэты момант хрысцiянiн разам з iмем атрымлiвае святога-ахоўнiка, якi будзе нябачна ахоўваць, дапамагаць, засцерагаць чалавека на працягу ўсяго яго зямнога жыцця. Таму калi выбiраеце iмя свайму дзiцяцi, неабходна дакладна ведаць i памятаць, iмя якога святога ён бярэ "ў спадчыну", хто непасрэдна будзе яго зямным ахоўнiкам.
Кожны са святых, якi ўшаноўваецца ў царкоўным календары ў той цi iншы дзень, прайшоў свой жыццёвы шлях, здзейснiў толькi яму перадвызначаны Богам жыццёвы подзвiг, таму i заняў адпаведнае месца ў царкоўнай гiсторыi. Але народная перакананасць у тым, што дзiця, якое атрымала iмя ў гонар гэтага святога, пражыве падобны лёс, засталася. Таму называць дзiця iмем праведнiка (прападобнага, свяцiцеля, евангелiста) — да дабра, а iмем вялiкапакутнiка — прадвызначыць пакутнiцкi лёс дзiцяцi.
На працягу некалькiх стагоддзяў сярод усходнiх славян iснавала традыцыя першым народжаным дзецям даваць iмёны дзядуляў i бабляў. Пры гэтым першы сын атрымлiваў iмя дзеда па бацькоўскай лiнii, другi — па лiнii мацi. Таксама рабiлi i пры вызначэннi iмёнаў для дзяўчат.
Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што нельга даваць дзiцяцi iмя бацькi, мацi, брата, сястры, iмёны ўсiх тых, хто жыве ў хаце, "даваць iмя на iмя". Бо лiчылася: "адзiн звядзе другога са свету". Гэта забарона тлумачылася яшчэ i тым, што на дваiх членаў сям’i будзе адзiн святы-ахоўнiк, i ён не здолее засцерагчы адразу абодвух, а тым больш траiх. (Напрыклад, бабуля Таццяна, мацi Таццяна i дачка Таццяна.)
Кiруючыся прынцыпам падабенства, катэгарычна забаранялася даваць дзiцяцi iмя малога, якое памерла.
У выпадку смерцi дзяцей у сям’i пры хрышчэннi дзiцяцi давалi iмя так званых "моцных" у энергетычным плане святых: Мiкалая, Андрэя, Марыi i iнш.
Імя дало назву сямейнаму святу — iмянiны. Гэта дзень ушанавання таго святога, у гонар якога дзiцяцi далi iмя.